🎀Матулька
mamamova
🎀Матулька·Мама двоих (младенец)
post image

ВАЙНА ЛЫЖАК або СХЕМА: як мы ўводзім капусту пасля кабачка. І мае хітрасці пры кармленні.

🥒🥄І так: Стэфан паспрабаваў каляровую капусту. Яна яму, бачна, спадабалася. Але мама бдзіла: дала першую норму - 5 мл. І ні кроплей болей.

✏Схема простая:

Мы выйшлі на 160 кабачка + лыжка алею

Таму мы даём новы від прыкорма так:

1 дзень

✔ капусты 5 мл

✔ і дакармліваем 155 мл кабачка.

На наступны дзень:

✔10 мл капусты

✔150 мл кабачка

І г.д.

🥒Як мы з’ядаем 160 мл пюрэ з гародніны? Па-рознаму. Я адразу вырашыла, што прымушаць не буду. Але хітрыць трэба. І прыслухоўвацца-прыглядацца да дзіцяці.

⏰Стэфану заўсёды пры любым кармленні трэба перапынак усярэдзіне на хвілін 5. Я яго бяру на рукі і нашу па кватэры. Потым зноў прымаемся за ежу. Калі не есць - не настойваю.

👩‍🍳Але магу памяняць лыжку😉 Дзіўным чынам з металічнай сын есць, здаецца, ахвотней.

🍽Таксама перыядычна ў працэсе кармлення паказваю, што я таксама ем гэтай лыжкай з гэтай пасудзіны (не па-сапраўднаму, але ж ён не разумее✌). Прыклад - наша ўсё🤗

А якія схемы ў вас? Падзяліцеся хітрыкамі, калі ласка👍

І колькі з’ядаюць/ з’ядалі пюрэ вашы немаўляткі ў паўгады?

✏пішыце ў каментарах і стаўце 💟 , калі вам было цікава👱‍♀️

#матулька #мамамова #мамастафана #прыкорм #дзеткікветкі

09.10.2017
16

Комментарии

aicha-cha
Наталья·Мама двоих (1 год, 8 лет)

Очень интересно написано, спасибо, буду пробовать тоже хитрить с металлической ложкой. Но у нас с докормом после пюре непонятно совсем. Стандартная порция смеси 180 ха один раз. После 160грамм прикорма овощного ребёнок у меня может съесть 120 мл смеси... А вроде девочка миниатюрная на вид 😣😣😣

15.10.2017 Нравится Ответить
natallia797
Наталья·Мама дочки (8 лет)

@mamamova, Да, больше малышка не хочет за раз. Но она кушает через 3-4,5 часа

09.10.2017 Нравится Ответить
mamamova
🎀Матулька·Мама двоих (младенец)

@natallia797 а колькі ў вас звычайная порцыя сумесі - 150?

09.10.2017 Нравится Ответить
natallia797
Наталья·Мама дочки (8 лет)

@mamamova, если скушает 150 гр пюре, то смеси не даю. Если скушает 80 гр, тогда гр 70 смеси

09.10.2017 Нравится Ответить
mamamova
🎀Матулька·Мама двоих (младенец)

@natallia797 а колькі вы сумесі даеце пасля пюрэ?

09.10.2017 Нравится Ответить
natallia797
Наталья·Мама дочки (8 лет)

Тоже не настаиваю. Но ттт кушает неплохо все. А вот с ложкой в точку 😆 металлическая наааамного интересней и с неё вкусней

09.10.2017 Нравится Ответить