Аватар
Юлія
avatar
#флешмоб_о_себе_любимой
Вырашыла і я падтрымаць флэшмоб. Мяне завуць Юлія, мне 25 гадоў, праз некалькі тыдняў будзе 26. Нарадзілася я ў Менску. Вучылася 7 гадоў у беларускамоўным класе звычайнай сярэдняй школы. Крыўдавала на бацькоў за тое, што мяне туды запіхалі. Але вольных месцаў у рускамоўным класе з ангельскай мовай з першага не заставалася. Ніколі не мела схільнасцяў да моў, але мама казала "так трэба".
У дзяцінстве марыла стаць цырульнікам, нават збіралася ў каледж пасля 10 класа, але перадумала і пайшла ў БДЭУ на факультэт турызму. Не пашкадавала, бо вучыцца было цікава, і калі ўжо атрымліваць адукацыю дзеля дыплома, няхай хаця вучоба будзе цікавай. Пасля 3-га курса паехала на лета ў Амерыку па праграме work and travel. Працавала і жыла на Атлантычным узбярэжжы, наведала Вашынгтон, Ніагару, Нью Йорк. Вярнуўшыся дадому востра адчула любоў да Радзімы, стала цікавіцца гісторыяй, культурай, мовай. Знайшла суполку па інтарэсах і пазнаёмілася з аднадумцамі, сярод якіх быў і мой будучы муж. Тады ж разыйшлася канчаткова з хлопцам, з якім была 4 гады, бо ён не падзяляў маіх інтарэсаў і адмоўна ставіўся да майго жадання "размаўляць".
З маім Яўгенам мы моцна пасябравалі, сябры пачалі жартаваць, што нам трэба сустракацца. Аднойчы прыйшоў дзень, калі ён сказаў, што не хоча больш быць проста сябрам і прапанаваў адносіны. Я тады вучылася на пятым курсе. Мы пачалі сустракацца, неўзабаве праз некалькі месяцаў я пераехала да яго. Вучылася і працавала ў турагенцыі. Ладзіла бас туры на канцэрты, фэстывалі, суправаджала групы. Яўген катаўся са мной. Праз два гады ён зрабіў мне прапанову і я пагадзілася. Тое, што нашае вяселле будзе беларускім, з нацыянальным каларытам не было сумневу і праз 9 месяцаў мы адгулялі сваё душэўнае вяселле з музыкамі і народнымі танцамі.
Мы збіраліся адразу пачаць "працу" над дзеткамі. Але дактары мне амаль не пакідалі шансаў зацяжарыць самой. Тры месяцы гармонаў і стымуляцый не далі рэзультатаў. Параіўшыся з мужам, мы вырашылі кінуць лячэнне да наступнага году і пажыць для сябе.
У нас быў шыкоўны мядовы месяц з маршрутам Рыга-Канны-Манака-Парыж-Люксембург-Канны-Рыга-Менск.
Праз два месяцы пасля вяртання дадому, я пачала адчуваць сябе незвычайна, пасля затрымкі месячных у 4 дні тэст паказаў дзве палосачкі. Зараз мы з маім каханым мужам рыхтуемся да зьяўлення нашага першага сыночка Усяславушкі.
Не шкадую ніводнай перажытай мной хвіліны. Лічу і адчуваю сябе цалкам шчаслівай. Веру, што гэта рэзультат маіх пазітыўных думак і пасылаў у Сусвет.
8.6 лет

Лучший комментарий

Аватар
belaruska

@nattie0 спасибо!

8.6 лет Нравится Ответить

Комментарии

Аватар
belaruska

@nattie0 спасибо!

8.6 лет Нравится Ответить
Аватар
nattie0

@belaruska, здоровья вам и малышу! Опыт подсказывает, что чем меньше контакта с врачами, тем крепче оно)

8.6 лет Нравится Ответить
Аватар
belaruska

@yuliya138 😘

8.6 лет Нравится Ответить
Аватар
yuliya138

очень здорово! я безумно люблю белорусский язык, прочитала с большим удовольствием! спасибо 😊😄

8.6 лет Нравится Ответить
Аватар
belaruska

@yuliya211190, видно должно было наше осознание любви к мове к нам с мужем вместе придти.:)

8.6 лет Нравится Ответить
Аватар
belaruska

@vegeta, на нас отложила отпечаток жизнь за пределами Родины. Муж 5 лет в Москве жил, а я на американских патриотов насмотрелась)))) Чем мы хуже? У нас история и культура побогаче будет, да и мова у нас своя, а у них нет.

8.6 лет Нравится Ответить
Аватар
sh_yulia

@belaruska, а я по белорусскому сдавала. У меня наоборот учителя были хорошие и любили язык. А нще очень повезло с репетитором,благодаря ей сдала цт практически на 90 баллов на одном дыхании)

8.6 лет Нравится Ответить
Аватар
shakesjj

Замечательный рассказ!☺️ и вы большие молодцы с мужем, что так уважительно относитесь к своей культуре, традициям и языку👏🏼

8.6 лет Нравится Ответить
Аватар
belaruska

@yuliya211190, а мне вот в школе русский нравился больше, я даже ЦТ по русскому сдавала. А всё потому, что "настаўніца беларускай мовы " относилась к этой самой мове просто как к работе, без души что ли...

8.6 лет Нравится Ответить
Аватар
sh_yulia

Очень красиво написано и безумно приятно читать)мне в школе всегда был ближе белорусский,чем русский. Даже хотела стать учителем бел языка и литературы,но к сожалению не сложилось...

8.6 лет Нравится Ответить
Аватар
belaruska

@julianas, не так страшен черт... я тоже не думала не гадала... вообще в школе мову терпеть не могла.

8.6 лет Нравится Ответить
Аватар
julianas

@belaruska вы знаете, у меня сын учится в белорусском классе, сама по образованию филолог, но я б так не смогла! мне очень нравится белорусский язык!

8.6 лет Нравится Ответить
Аватар
belaruska

@julianas я принципиальна только в отношении мужа. С другими людьми общаюсь на том языке, на котором удобно и им тоже. 😉

8.6 лет Нравится Ответить
Аватар
julianas

ага, попалась! а почему комменты на русском? @belaruska

8.6 лет Нравится Ответить
Аватар
belaruska

@alizeya рада встряхнуть мозги хоть кому 😃😉

8.6 лет Нравится Ответить