Сегодня прислали в чате.. Прыходзіць з хлебам у хату ,гэта вельмі старажытная , яшчэ дахрысціянская…
Сегодня прислали в чате..
Прыходзіць з хлебам у хату ,гэта вельмі старажытная , яшчэ дахрысціянская традыцыя нашых продкаў.
Мая мама і мой тата мяне вучылі так : калі ідзеш да чалавека ў хату першы раз , заўсёды ідзі з хлебам.
Гэта сімвал таго , што ты жадаеш гаспадару хаты міра і дабрабыту яго хатцы.
Бывае у жыцці розныя сітуацыі, бывае так што ў дадзены момант гаспадар не мае нават кавалачак хлеба, каб сустрэць госця з хлебам і соллю, а ты сам прынёс яго гаспадару ,і гэта ўжо не твой хлеб , а гаспадарскі і ён пакладзе яго на стол і вы разам з гаспадаром падзеліце хлеб ды соль.
І адразу будзе добрыя адносіны паміж людзьмі, гаспадар не будзе адчуваць няёмкасць, ад таго што не сустрэў госця як трэба і будзе задаволены тым што даў прытулак чалавеку , які прыйшоў у яго хату з мірам і лепшымі пажаданнямі дабрабыту яму і яго сям'і.
У гэтай на першы погляд простай традыцыі народаў , якія маюць славянскія карані вельмі глыбокі сакральны сэнс.
Я так рабіў калі ездзіў ва Украіну , я так рабіў калі ездзіў у Маскву (гаспадар хаты там быў узбек) ,
я так ішоў да сербаў.
І усе неяк трохі здзіўляліся гэтаму ,
украінцы і сербы казалі , да таксама і нас ёсць такая традыцыя , і ўдзячны былі што я беларус ім нагадаў пра гэта.
Узбек быў даляровы мільянер , ён можа сабе купіць ўсё што захоча ,але ён прыйшоў у захапленне менавіта ад таго што я жадаю міра яго хаце , здароўя і дабрабыту гаспадарам , і як ён нас шчыра і ветліва прымаў , не хацеў адпускаць.
Вы ведаеце і гаворка адразу ладзіцца , бо ідзе яна з боку не палітыкі і грошай , а з боку іншых, больш значных каштоўнасцей.
Пра дзяцей заўсёды можна размаўляць, пра бацькоў , пра родных і мы такім чынам камуніцыруем , абменіваемся інфармацыя , узбагачаем адзін аднаго духоўна.
І застаемся сябрамі, не гледзячы на тое што мы розныя ,мы можам хадзіць у царкву , касцёл, мячэць ці сінагогу ,а можым і увагуле нікуды не хадзіць.Мы можам мець розны колер скуры і разрэз вачэй .Мы можам любіць больш боршч, салянку ці верашчаку з блінамі.
Можам не ужываць свініну , ці увагуле не есці ніякага мяса.
Але хлеб ядуць усе.
І гэта нас яднае, увесь свет яднае хлеб.Бо сонейка свеціць усім аднолькава, неба на намі адно .
А хлеб гэта вынік плённай працы руплівага хлебароба.
Татьяна·
Мама сына (4 года)
взято тут.
https://www.instagram.com/p/CatR8jDtLBU/?utm_medium=copy_link
nastaii·
До сих пор ещё некоторые родственники, приезжаю к свекрови в деревню всегда везут хлеб.
А я ещё спрашивала " чего они везут постоянно , ка кбудто вы на хутаре живёте"))) а дело не в том, что купить негде было, а в том, что традиция)
Юлия Цвирко·
Мама двоих (2 года, 5 лет)
Якая добрая i цудоуная традыцыя❤️
Татьяна··
Мама сына (4 года)
И цёплая, як далоні матулі.
Dasha·
Мама сына (3 года)
Мабыць трэба хлеба зрабіць. Дзякуй🥰
Татьяна··
Мама сына (4 года)
Трэба. Трохі спакайней становіцца.
Елена·
А мне спадабалася ўжыванне беларускай мовы, дзякуй)) адчуваеш сябе чалавекам сваёй зямлі, а не рускай) 🥰🙌