Юлія
belaruska
Юлія·Мама двоих (7 лет, 10 лет)
post image

Мама паслухала лекцыю, сын узяў аўтограф. Дзякуй доктару за ўсё тое, што ён робіць, дзякуй за майго здаровага сына! Дзякуй за разнастайнасць і дасціпнасць інфармацыі, якой ён з задавальненнем дзеліцца з намі мамамі! Калі мне нехта кажа: "табе пашанцавала з дзіцём, ён не хварэе/актыўны/не капрызны/ цікаўны і г.д.", ці "дзякуй богу, што ён такі" я заўжды адказваю "дзякуй маме ў першую чаргу!". Так, дзякуй, што ў нас няма ніякіх сур'ёзных і страшных захворванняў, якія з'яўляюцца незалежна ад ладу жыцця і перадаюцца генетычна. Але за ўсё астатняе, я магу дзякаваць толькі ЕОК і сабе! Я магу цалкам адказваць за сваё дзіця і рабіць з разуменнем усё, каб захаваць тое, што і так закладзена прыродай у кожнага дзіцёнка! Дзень я правяла ў цудоўнай кампаніі, слухала важную інфармацыю, атрымлівала асалоду ад трыумфу здаровага сэнсу👏👏👏 #ЕОК #мінск #камароўскіўменску #ЕОКМинск2017 #здароўе #злж #дзіцё #малыш #усяслаў #сын

11.03.2017
37

Комментариев ещё никто не написал.