Мамлайф
Мамлайф
Приложение для мам
Наташа
Наташа
Мама двоих (младенец)

Мы здалёку ўбачылі свабоду I яшчэ не вырваліся з пут... Божа, Не дабаў майму народу Пошасці*,…

Мы здалёку ўбачылі свабоду

I яшчэ не вырваліся з пут...

Божа,

Не дабаў майму народу

Пошасці*,

Няпраўды

I пакут.

У чужым нялюдскім землятрусе

Хіба ў нечым мелі мы віну?..

Божа,

Адвядзі ад Беларусі

Здраду,

Вераломства

I вайну.

Смутнаю парою нелюдзімай,

Калі ўсё вакол ідзе на злом,

Божа,

Захіні маю Радзіму

Мудрасцю,

Спакоем,

I цяплом.

🙏🏻🙏🏻🙏🏻