Сёння міжнародны дзень роднай мовы🥰🥰🥰 Я вельмі рада, што з'яўляюся носьбітам менавіта беларуская мовы, такой пяшчоткай і ласкавай. Віншую, вас, матулі, з гэтым святам. Ганарыцеся своёй мовай і вашымі каранямі🥰
#какявстретиласвоегомужа #якясустрэласвайгомужа Традыцыйна мае гісторыі пішу на мове. Лета 2010 я правяла ў ЗША па студэнцкай праграме. Наглядзелася на амерыканскіх патрыётаў і задумалася: чаму беларусы не такія? У нас хіба няма чым ганарыцца? Хіба наша гісторыя не багацей, не даўжэй? Чаму мы добраахвотна губляем сваю мову? Вярнулася дадому, праз сац сеткі пазнаёмілася з аднадумцамі. Вырашылі стварыць суполку вечарыны беларускай мовы, дзе можна было б сустракацца, размаўляць на мове, вучыцца гэтаму разам. На першую сустрэчу я не пайшла і па іроніі лёсу мой будучы муж таксама туды ішоў, але спазніўся. Мы пазнаёміліся на другой сустрэчы, пачалі сябраваць. Паўгады пасябравалі, потым пачалі сустракацца. Праз 2 гады ажаніліся.
Сябры, я ведаю, што за стан беларускай мовы перажываюць тут далёка не ўсе, але сітуацыя зараз такая, што ў Менску шмат нібыта беларускамоўных групак у садках, але на самой справе групкі наведваюць звычайныя дзеткі з рускамоўных сем'яў і канешне ж, калі нават 2 дзіцёнка з беларускамоўных сем'яў прыйдуць у гэтую групку, з імі лічыцца ніхто не хоча. Таму зараз мы супольнасцю беларускамоўных бацькоў стварылі петыцыю, з запытам забяспечыць механізм уліку жадаючых навучаць дзетак на мове. У рамках гэтых умоўна беларускамоўных груп змагацца за мову цяжка, таму што бацькі рускамоўных дзетак вядома не хочуць каб рэалізоўваўся афіцыйны статус групкі. Таму мы хацім, каб пры пастаноўцы на ўлік можна было адзначыць сваё жаданне і пры стварэнні групак адміністрацыя магла забяспечыць нашых дзетак сапраўднымі беларускамоўнымі групкамі. Ад вас прашу падпісаць петыцыю, калі ласка! Проста калі ў вас ёсць пачуццё справядлівасці, мы і нашыя дзеткі будзем вам вееельмі ўдзячны! https://petitions.by/petitions/1161#.Wglw2lhaeak.facebook