Mom.life
Юлія
belaruska
Юлія
post image
УВАГА! ВЕЛЬМІ ШМАТ БЕЛАРУСКІХ ЛІТАР! Блогер з мяне ніякі, але мне захацелася падзяліцца досведам вандроўкі з дзіцём самалётам. Канешне ёсць рэчы якія вельмі індывідуальныя і залежаць ад сям'і. Мой досвед толькі мой, але мусіць каму сптрэбіцца.
Ляцелі мы з Усяславам (1 год і 10 месяцаў) наўпрост з Менску ў Ніццу ўдваіх. Усяслаў у мяне дзіцё вельмі рухавае і непаседлівае, квіток для дзіцяці ў нас быў 10% кошту, што значыць ён быў на руках у мяне. Наша Белавіа, дазваляе рэгістравацца на рэйс ан-лайн за 24 гадзіны да рэйсу, але не дапусціла мяне зарэгістравацца з дзіцём на месцы каля праходу, давялося выбраць вакно.
У дзень палёту мы прыехалі ў аэрапорт за 1,5 гадзіны, зарэгістравалі багаж. Дзіцячы квіток дазваляе дадатковыя 10 кг валізу. У самалёт можна праносіць дзіцячае харчаванне і ўсё для дзіцяці патрэбнае, на гэта не дзейнічае абмежаванне па мл. Мы стаялі ва ўсіх чэргах, ніхто з дзіцём не прапускаў наперад, магчыма таму, што чэргаў вялікіх не было.
Дзіцячы вазок можна здаваць у багаж, а можна браць да самалёта, на рэгістрацыі мяне папярэдзілі, што ліфта ў іх няма, таму, паколькі на наш самалёт трэба пад'яжджаць аўтобусам да трапу, мне прыдзецца спускаць вазок па лесвіцы самастойна. Добра, што беларусы народ усё ж па большасці ўважлівы, нейкі мужчына мне дапамог у гэтай справе. Прадугледжвалася, што вазок я пакіну ля трапу і калі выйду з самалёту, ён нас сустрэне. Па прылёце нас папярэдзілі, што вазкі не выклалі, трэба іх шукаць на ленце.
Зона чакання. Вазок мне быў вельмі патрэбны, інакш мне давялося б лавіць маё дзіцё па ўсім аэрапорце, хаця і ў нашым выпадку бяз гэтага не абыйшлося. Я магла яго суцішыць на вельмі непрацяглы тэрмін толькі фруктовымі пюрэ, бананам і ... планшэтам са свінкай пэпай. Свінка Пэпа як заўжды нашае ўсё.
Самалёт. Як я пісала, месца ў нас было ля вакна над крылом, з намі сядзеў нейкі мужчына, гледзячы па ўсім журналіст, які ўсю дарогу пісаў артыкул. Усяславу ў вакно стала глядзець не цікава праз секундаў 30 і палёт даўжынёй у 2,5 гадзіны склаўся на палову са свінкі пэпы, у перапынку на паесці, другую частку займалі скокі па маці і пінкі па крэслу суседа спераду, які збег на вольныя месцы, як толькі пагасла табло прышпіліць рамяні. Паколькі я ў першыню ляцела з дзіцём у маю светлую галаву не прыйшла адразу думка сесці на вольныя месцы ў канцы салону асобна, тым больш я, седзячы ля вакна, не ведала ці ёсць яны, а бортправаднікам на цябе пляваць, аны не маглі прапанаваць мне перасесці. Недзе за гадзіну да прылёту я ініцыявала змену месцаў з суседам, які чамусці таксама ад нас не збег, ні тады калі на мяне выліўся стакан з вадой і на яго ляцелі брызгі, ні калі ён быў закіданы крошкамі ад булкі. Ён толькі сядзеў і пасміхаўся. Апошняя гадзіна была лягчэй фізічна, але дзіцё бяз дзённага сну было эмацыянальна стомленым, а калі пры пасадцы пачало закладваць вушы, яшчэ і напужана і раўло. Мама лаханулась і закапала капелькі запозна. Мы паспяхова прызямліліся, стала лягчэй.
Трохі аб адпачынку. Спёка гэта не наша тэма, +28 пераносілася велімі дрэнна, паслясняданкавыя прагулкі доўжыліся нядоўга, дзіцё, звычайна неўгамоннае, станавілася капрызным і стомленым. Лепш за ўсё праходзілі прагулкі перад сном, гадзін каля 21. Мора сын таксама не зацаніў, магчыма гэта было б інакш, калі б з намі быў Яўген, мама ваду не любіць - з мамай сумна. Калі я прапаноўвала пайсці ў ваду, Усяслаў крычаў: "На мора не нада! У вадзічку не нада! У каляську! Дадому!" Апошнія дні ён увогуле стаў вельмі капрызным, мяркую па большасці праз спёку, ня гледзячы на кандзіцыянеры ў кватэры.
Вынік наконт адпачынку: для мяне ён быў неабходны, для дзіцяці не абавязковы, але досвед; 7 дзён бяз мужа з дзіцём нават пры тым, што мы былі ў маёй сястры - складана і больш чым дастаткова, з Яўгенам думаю можна было б 10 дзён правесці на марскім курорце, больш - толькі пры пэўных бенефітах, накшталт большага памяшкання, двухгодку трэба недзе развярнуцца.
Шлях дадому быў прасцейшы. Выляталі мы а 16.10 па Менскім часе, ужо маючы нейкія думкі, я зарэгістравалась на самыя апошнія даступныя месцы з надзеяй, што так мы удваіх там і застанемся, не давала дзіцяці спаць да апошняга. У аэрапорце Ніцы рэгістрацыю затрымалі на ГАДЗІНУ у сувязі з нейкімі тэхнічнымі непаладкамі, Усяслаў быў канешне капрызны, на гэты раз ён выліў на мяне паўбутэлькі яблычнага сока, пасля чаго з падачы сястры я вырашыла набыць на такія паездкі нейкі стакан непралівайку, хаця дзіцё і п'е дома з кубкаў, у дарозе мусіць трэба такі гаджэт нам пакуль. Гэтым разам я таксама загадзя закапала сасудазвужваючыя капелькі дзіцяці ў нос, каб вушы не закладвала, як раіў дзядзечка Камароўскі. Калі мы паспяхова прайшлі ўсе кантролі і пасадку, дзе нас з дзіцём прапускалі без чаргі, стала відавочна што мы ўдваіх на ТРОХ месцах! Гэта было цудам. Але і тут неспадзяваначка, нейкі пасыжыр затрымліваўся, мы былі вымушаныя чакаць у салоне з непрацуючым рухавіком і ледзь дыхаючым кандзіцыянерам пры спёцы +32 звонку цэлых 30 хвілін і гэты добры чалавек так і не з'явіўся. Усяслаў сядзеў на каленях у мяне ўвесь чырвоны, брыкаўся і не мог заснуць з-за спёкі, я садзела пад Усяславам абліваючыся потам, такая ж чырвоная... Калі самалёт запрацаваў, зварушыўся з месца і салон пачаў напаўняцца кандзіцыяніраванай прахладай, сын вырубіўся не паспелі мы адарвацца ад зямлі! Як толькі стала магчыма адшпіліць рамяні, я пераклала дзіцё на вольныя месцы і о цуд, ён праспаў 1,5 гадзіны!
Ежа. Для дзяцей да 2 гадоў прадугледжана дзіцячае харчаванне, якое складаецца з фруктовага пюрэ, мясной кансервы і сока, усё гэта маркі "Абібок". Але, як апынулася на адваротным шляху, для дзіцяці таксама можна абраць і дарослы камплект! Чым мы і скарысталіся, таму што мясныя кансервы мой дзіцёнак не есь, а на тыя фрукты яго сыпле. Але лёс ў выглядзе другога бортправадніка падкінуў нам яшчэ і дзіцячы набор, сок з якога прыйшоўся да месца.
Пасадка, дзякуючы капелькам прайшла ўжо паспяхова, бяз слёзаў і закладзеных вушэй. Вуаля - мы дома.
Вынік: бяз мужа з дзіцём малюпасам вельмі цяжка, асабліва калі муж харошы тата 😜😘 Выжыць магчыма, але не доўга. з 2-ма дзецьмі, малымі, адна не палячу🤣
29.06.2017
44

Лучший комментарий

Комментарии

tatyana_v
tatyana_v
Спасибо, интересно было почитать!
Мы с сыном вдвоем летали, когда ему было год и 9 мес. 15 дней на море прошли отлично, и полет в 2.5 часа и туда и обратно ребенок проспал. Только самой было тяжело, скучала по мужу.
30.06.2017 Нравится Ответить
kimiko2707
kimiko2707
Вельмi цiкава была чытаць. Мы так сама пару дзен таму ляцелi на летаку. Гэта был жах! Я ужо думаю, не здаць лi квiток i ехаць на ауто
30.06.2017 Нравится Ответить
belaruska
belaruska
@trafimava_com @olgagrek @ekaterinagood @katenka_pod на здароўе 😁
30.06.2017 Нравится Ответить
katenka_pod
katenka_pod
Дзякуй.Вельмi спадабалася
29.06.2017 Нравится Ответить
ekaterinagood
ekaterinagood
Спасибо, приятно было читать😊
29.06.2017 Нравится Ответить
hilton.09
hilton.09
Хоть родную мову вспомнила)
29.06.2017 Нравится Ответить
olgagrek
olgagrek
Дзякуй за пост на родной мове !
29.06.2017 Нравится Ответить
trafimava.com
trafimava.com
Складана.. Дзякуй. Цикава пачытаць)..
29.06.2017 Нравится Ответить
Читайте также